Архив меток: адпачынак

Летнiя вакацыi для мiнскага «Савiо-клуба» прайшлi ў вёсцы Мажэйкi

З 2 па 7 чэрвеня семнаццаць удзельнікаў «Савіо-клуба» разам са сваімі аніматарамі і с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелi магчымасць духоўна i фiзiчна адпачыць у в. Мажэйкі (Пастаўскі раён), паведамляе sdb.by. Падчас лагера, якi праходзiў пад назвай “Святасць таксама для цябе”, удзельнікі «Савіо-клуба» разважалі над тым, што такое святасць, як набыць смак да святасці і якія канкрэтныя крокі да святасці неабходна ...

Читать далее »

Пантыфік: у чым заключаецца сапраўдны адпачынак?

Калі адкрываем сэрца на Божы Провід і разумеем, што душа знаходзіць супакой толькі ў Пану, тады жыццё становіцца цудоўным і пачынаецца сапраўдны адпачынак, падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 верасня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаны Дэкалогу, засяродзіўшы сваю ўвагу на трэцяй запаведзі: “Памятай дзень святы святкаваць”. “Здаецца, што гэту запаведзь вельмі лёгка ...

Читать далее »

Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі

З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...

Читать далее »

«Маёўка» — цудоўны час для малітвы і сямейнага адпачынку

26 мая ў Глыбокім у другі раз прайшла «маёўка» сем’яў. Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць «навучальны» год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся разам з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам узаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 11 сужэнстваў разам з дзецьмі, далучылася і шматдзетная сям’я з Наваполацка. «Перад тым як ...

Читать далее »

Нядзельны адпачынак глыбоцкіх міністрантаў

Вялікі пост — гэта час не толькі малітвы, адрачэння ад ежы ці звычак; гэта таксама асаблівы час, каб упарадкаваць сваё жыццё, прымірыцца з непрыяцелямі, прысвяціць час родным, блізкім і сябрам. У нядзелю, 18 лютага, прыняўшы ўдзел у святой Імшы, малодшыя міністранты з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім пасля абеду накіраваліся на супольны адпачынак на свежым паветры. Разам з вікарыем кс. ...

Читать далее »

Святарскія канікулы

У парафіі, у бацькоў, у пілігрымцы ці на ўлонні прыроды – так выглядае водпуск большасці ксяндзоў. Час адпачынку духавенства выкарыстоўвае, каб, аднавіўшы дух і цела, з запалам вярнуцца да сваёй штодзённай паслугі, каб яшчэ лепш служыць сярод тых, да каго скіраваў Касцёл дэкрэтам біскупа ардынарыя. Права на адпачынак Адзін з каталіцкіх інтэрнэт-парталаў змясціў наступную гісторыю: “Пэўнае сужэнства пасялілася ў пансіянаце ...

Читать далее »

Віцебскую дыяцэзію на 29 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве прадстаўляла моладзь з Глыбокага

У выніку перамогі ў ІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак двухтыднёвы адпачынак у Польшчы і ўдзел у 29 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве. Юныя глыбачане разам з апекунамі  дк. Алегам Хмылко і Вікторыяй Лубчонак адпачывалі ў горным горадзе Мушына, што недалёк ад граніцы са Славакіяй. Летнік праходзіў пад дэвізам “Яднае нас ...

Читать далее »

Віцебскія дзеці з катэдральнай парафіі адпачылі ў Лепелі

Група з 22 дзяцей і 5 дарослых разам з пробашчам кс. Андрэем Аніскевічам і сястрой М. Крыст’янай Венгерскай з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прынялі ўдзел у маленькіх канікулах у «Кардон Доўгае» ў в. Слабодка (Лепельскі раён). Гэта быў падарунак на канікулы ад пробашча для парафіяльных дзяцей. Да паездкі рыхтаваліся загадзя: бацькі разам з сястрой Крыст’янай выпеклі смачнае пячэнне, ...

Читать далее »

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, як арганізатар імпрэзы, прапанаваў вернікам правесці вечар у шыкоўнай атмасферы супольнай забавы. Шмат сем’яў і вернікаў прыйшлі ў залу, але, напэўна, ніхто нават не ўяўляў, якое святочнае месца для іх было падрыхтавана. У гэты вечар кожны адчуваў сябе чаканым, запрошаным госцем, якому рады. У галаве ...

Читать далее »

Міністранты з гродзенскай парафіі перажылі дзень засяроджання ў Тракелях

Менавіта так, хлопцы з парафіі Святога Духа, што ў Гродне, распачалі першы дзень асенніх канікул. І напэўна, гэты час, быў для іх сапраўднай прыгодай і пэўным выпрабаваннем. Адарвацца ад штодзённых абавязкаў, ад прывычных рэчаў і блізкіх людзей. Паехаць у месца, ў якім не колі раней не былі, памаліцца ў святым месцы, пабегаць на чыстым паветры, прыгатаваць сабе ежу і г.д. ...

Читать далее »