Архив меток: адносіны

Трагедыя сузалежнасці

Калі іншы чалавек становіцца галоўнаю ўмоваю майго існавання, душэўнай раўнавагі і камфорту, цэнтрам майго жыцця — я хварэю на сузалежнасць. Для нас, хрысціянаў, гэтая тэма можа быць асабліва балючай, бо нам часта можа здавацца, што ўсё пералічанае і ёсць форма сапраўднага чалавечага жыцця. Чаму? Бо калі іншы чалавек становіцца сэнсам майго жыцця, я ўсё дзеля яго зраблю, усім ахвярую, забуду ...

Читать далее »

М’янма: пасля візіту Папы лепшыя кантакты Касцёла з уладамі

Пасля візіту Папы Францішка ў М’янме ў канцы лістапада 2017 г., дыялог паміж Каталіцкім Касцёлам у краіне і ваеннымі ўладамі стаў больш простым. Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Рангуну, кардынал Чарльз Бо ў інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву “ACI Stampa”. “У нас была магчымасць паразмаўляць з ваеннымі па праблеме бежанцаў у штаце Качын”, — прызнаўся іерарх. Рэгіён, у якім пражывае вялікая колькасць хрысціян, ...

Читать далее »

Значны чалавек?

Нездаровая, ненармальная залежнасць — гэта калі маё «я» цалкам знікае ў «я» іншага чалавека, і маё жыццё, якое павінна быць актыўным, становіцца рэактыўным. Гэта значыць, што я сам не вырашаю, што я люблю, чаго я хачу, а ўсе мае дзеянні — гэта адказ, рэакцыя на дзеянні і паводзіны іншага важнага для мяне чалавека, ад якога я станаўлюся залежным. «Нядобра, каб ...

Читать далее »

Ці можа быць будучыня ў адносінах каталічкі і пратэстанта?

“Хвала Хрысту! Ці можа быць будучыня ў адносінах каталічкі і пратэстанта?” Тэрэза На пытанне адказвае а. Андрэй Сідаровіч МІС, Росіца: – Так, можа быць будучыня! У прынцыпе, адносіны кожнай пары могуць мець будучыню пры ўзаемных намаганнях. Гэта датычыць таксама выпадкаў, калі ў стасункі ўступаюць людзі розных канфесій. У Вашым выпадку вельмі важна, да якой пратэстанцкай супольнасці належыць ваш абраннік. На ...

Читать далее »

З 18 кастрычніка ў Мінску распачнуцца ўнікальныя сустрэчы «Вечары для закаханых»

З 18 кастрычніка стартуюць «Вечары для закаханых» ад «Сужэнскіх Сустрэч». Месца нашай сустрэчы — архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачатак у 19.00. Да ўдзелу ў «Вечарах» запрашаюцца ўсе пары любых веравызванняў, якія пакуль толькі сустракаюцца, альбо якія ўжо вырашылі ажаніцца, альбо якія нават пра гэта яшчэ і не думаюць. «Вечары для закаханых» складаюцца з 9-ці ўнікальных сустрэч, ...

Читать далее »

Беларусь: Касцёл і інтэлігенцыя – складаныя ўзаемаадносіны

Беларуская інтэлігенцыя павінна браць больш актыўны ўдзел у жыцці свайго Касцёла. Такую думку ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё выказаў гісторык і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.  Інтэлігенцыі, як з’яве ці пэўнай частцы грамадства, ва ўсе часы адводзілася значная роля ва ўсіх сферах дзейнасці, у тым ліку рэлігійнай. І менавіта з ёй склаліся асаблівыя адносіны, якія на працягу XX — пачатку XXI ...

Читать далее »

Якія межы дапушчальныя ва ўзаемаадносінах хлопца і дзяўчыны?

“Межы дапушчальнага ва ўзаемаадносінах паміж хлопцам і дзяўчынай. Пра што трэба казаць на споведзі, што з’яўляецца грахом?” Ганна На пытанне адказвае айцец Андрэй Сідаровіч MIC з Росіцы: – Адказваць на такое пытанне ў пісьмовай форме не зусім зручна. Больш адпаведнай была б атмасфера катэхезы, можа нават раздзельнай: асобна для хлопцаў, асобна для дзяўчат. Думаю, форма катэхезы для пар закаханых таксама ...

Читать далее »

Як захаваць узаемнае захапленне?

Шмат казак пра прыгожых прынцэс і адважных рыцараў заканчваюцца вяселлем і несмяротнай фразай: “І жылі яны доўга і шчасліва”. Пераплёты захапляючых момантаў звычайна заканчваюцца гучным вяселлем. Як быццам гэта сапраўды канец усіх намаганняў у барацьбе за любоў і шчасце. Тым часам, кранальныя моманты шлюбу і вясельныя забавы да світання не з’яўляюцца чароўнай брамай, што закрывае пэўны жыццёвы этап. Сакрамант шлюбу ...

Читать далее »

“І будуць двое адно”: пачуцці згаслі! Што далей?

Гэтай размовай я хацела б пачаць гутарку аб крызісах сямейнага жыцця. Напэўна, вы, шаноўныя чытачы, ужо нешта чулі аб гэтай з’яве: напрыклад, што крызісаў на працягу шлюбу некалькі, што здараюцца яны прыкладна ў адны і тыя ж перыяды ў розных сем’ях, а таксама тое, што крызіс — гэта той час, калі сям’ю спасцігаюць нейкія клопаты, турботы, а таму, на жаль, ...

Читать далее »

Чаму злы дух атакуе сексуальную сферу чалавека?

Ёсць штосьці дзівоснае ў тым, як праяўляюцца адносіны паміж мужчынам і жанчынай: у асаблівым дыялогу жэстаў, слоў і прыцягальнасці. Усё знешняе, усё, што выражаецца пры дапамозе слоў павінна весці да найважнейшага – любові. Мужчына прапаноўвае жыццё, а жанчына прымае яго. І так мусіць быць у кожным аспекце жыцця пад умоваю, што абое будуць за гэта змагацца. Калі мужчына не хоча ...

Читать далее »