Архив меток: абраз

Сёлета Маці Божая Будслаўская сустрэне пілігрымаў пад новым шклом

12 сакавіка ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе было заменена шкло на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай. Ініцыятарам замены шкла, якое абараняе каштоўную святыню ад шкоднага ўздеяння асяроддзя, стаў новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які на ўласныя сродкі набыў з гэтай мэтай высокаякаснае музейнае шкло. Новае шкло ўдвая танчэйшае за папярэдняе і не толькі больш празрыстае, але да таго ж ...

Читать далее »

«Свет абраза»: у Глыбокім адкрылася выстава абразоў

«Свет абраза» – выстава абразоў мастачкі Ядвігі Сянько з Маладзечна адкрылася ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. На ёй прадстаўлена больш за сорак праваслаўных і каталіцкіх абразоў. Таксама на выставу прадствіў святарскія рэчы, рэлігійныя прадметы і старыя абразы касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім. Як кажа навуковая супрацоўніца Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Маргарыта Кажанеўская, вельмі добра і прыемна, што духавенства пайшло на дыялог. – ...

Читать далее »

У чым асаблівасць кананізацыйных вобразаў пастушкоў з Фацімы?

Афіцыйныя партрэты святых Жасінты і Франсішку размешчаны на фасадзе базілікі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме з нагоды хуткай кананізацыі, якую здзейсніць 13 мая Папа Францішак, і застануцца там да кастрычніка. Менавіта тады завершыцца святкаванне юбілейных урачыстасцяў — 100 гадоў, як Маці Божая з’явілася ў Партугаліі ў 1917-м. Прадстаўляючы 8 мая партрэты святых Фацімскіх пастушкоў, рэктар мясцовага санктуарыю, а. Карлас Кабесіньяс, ...

Читать далее »

Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Зарачанцы абраз Езуса Міласэрнага

5 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай). Іерарх узначаліў святую Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў і запрошаных гасцей. Падчас Імшы біскуп асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які з’яўляецца дакладнай копіяй віленскага абраза, напісанага паводле ўказанняў святой Фаўстыны. Гэты абраз быў перададзены парафіяльнай супольнасці ў дар і будзе змешчаны ў касцёле. Як адзначыў ...

Читать далее »

Мінская мастачка стварыла новы абраз для парафіі ў Браслаўскім раёне

Каталікі з супольнасці святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, і навяртання святога Паўла, у Друйску ў Браслаўскім райне, атрымалі перад Калядамі новы абраз. Непасрэдна ў парафіі, наведаўшы Друйск, яго стварыла мінская мастачка Таццяна Уласевіч. У інтэрпрэтацыі мастачкі традыцыйны абраз набыў беларускія рысы праз выкарыстанне народных элементаў, прысутных на заднім фоне. Заслугоўвае ўвагі і рама, адмыслова пад гэты абраз выкананая Алесем ...

Читать далее »

Навошта людзі прыносяць у касцёл воты?

У хрысціянскай традыцыі практыка ахвяравання вотаў узыходзіць да эпохі сярэднявечча. Асаблівае распаўсюджанне яна атрымала ў перыяды масавых бедстваў (эпідэмій, войнаў). Воты (з лац. donum votivum) – дар чалавека, адрасаваны Богу і Касцёлу, які з’яўляецца выразам падзякі Усемагутнаму за пэўную ласку (вылячэнне ад смяротнай хваробы, захаванне ад небяспекі, нараджэнне дзіцяці і г.д.). Атрыманне міласці Божай можа быць звязана з заступніцтвам святога ...

Читать далее »

7 гаджэтаў для малітвы

Жадаеце «падкачаць» свой унутраны стан? Маліцеся. І памятайце, што, як і ў любой спартыўнай дысцыпліне, тут важныя сістэматычнасць, добры трэнер і крутое абсталяванне. Прапануем 7 гаджэтаў, якія павінны быць у кожным «духоўным спартзале». Ружанец Названы Псалтырам Найсвяцейшай Панны Марыі, ён перад кожнай бітвай «навучыць рукі бою» (Пс 143, 1). 50 «Вітай, Марыя» можна адмаўляць у дзясятках варыяцый ад серафіцкіх і ...

Читать далее »

Стань часткай абраза Езуса Міласэрнага!

У Польшчы з вялікай колькасці фотаздымкаў складуць абраз Езуса Міласэрнага. Мазаіка будзе раздрукаваная на палатне ў некалькі дзясяткаў метраў і размешчана на тэрыторыі санктурыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках. «Мы ствараем гэтую мазаіку для таго, каб аб’яднаць людзей з усяго свету. Шмат хто хацеў прыехаць у Кракаў, каб прыняць удзел у Сусветных днях моладзі, але не маюць магчымасці. Але дасылаючы свае фатаграфіі яны ...

Читать далее »

Папа Францішак блаславіў абраз св. Яна Паўла ІІ для мінскай парафіі

18 мая 2016 года падчас агульнай аўдыенцыі на Плошчы святога Пятра Папа Францішак блаславіў абраз святога Яна Паўла ІІ для парафіі ў Мінску, якая носіць яго імя. Парафія Святога Яна Паўла ІІ была зарэгістравана ў мінскім мікрараёне Дружба ў кастрычніку 2015 года. Кс. Ігар Лашук, яе пробашч, асабіста даставіў абраз у Ватыкан. «Ватыканскае радыё» ў facebook

Читать далее »

Апостальскі Нунцый перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Беларусі

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці асабіста перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі». Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe – Сожская скань. Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага Нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці, разам з Апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу.   Паводле ...

Читать далее »