Архив меток: абмыццё ног

Папа Францішак правядзе Імшу Вячэры Пана на тэрыторыі турмы

У Вялікі чацвер, 18 красавіка 2019 года, Папа Францішак наведае турму ў Вэлетры, недалёка ад Рыма, і ўзначаліць на яе тэрыторыі Імшу Вячэры Пана. Аб гэтым паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду. Святы Айцец сустрэнецца з зняволенымі, грамадзянскімі супрацоўнікамі і агентамі пенітэнцыярнай паліцыі. Падчас эўхарыстычнай цэлебрацыі ён абмые ногі дванаццаці зняволеным. Ужо ў чарговы раз Пантыфік узначаліць св. Імшу Вячэры Пана ...

Читать далее »

Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана

Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...

Читать далее »

У Вялікі чацвер Святы Айцец абмыў ногі вязням

Вечарам 13 красавіка 2017 года Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана. Месцам яе правядзення стала турма ў мястэчку Пальяна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына. Папа прыбыў сюды на аўтамабіле з Ватыкана. Спачатку ён сустрэўся з вязнямі, у тымі ліку з асобамі, якія прабываюць у ізалятары і лазарэце. Падчас літургіі ён правёў абрад абмыцця ног, у ...

Читать далее »

“Езуса хапае кожнаму, важна толькі прагнуць прыняць Яго”: Імша Вячэры Пана ў глыбоцкай парафіі

У Вялікі чацвер адбылася апошняя Вячэра, якая стала першай Эўхарыстыяй – першай святой Імшой, а таксама стала момантам устанаўлення першых святароў Новага Запавету. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. Літургія, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін, распачалася ўрачыстай працэсіяй уваходу ў святыню. На самым пачатку Імшы словы віншавання і падзякі святарам скіравалі прадстаўнікі парафіі, ...

Читать далее »

Глыбокае: у Вялікі Чацвер святар абмыў ногі дванаццаці мужчынам

Вялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў сакраманты святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Літургія распачалася працэсіяй, пасля якой словы віншавання і падзякі былі скіраванымі да святароў з нагоды Дня святарства. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асабліва акцэнтаваў на ...

Читать далее »