Архив меток: а. Андрэй Сідаровіч МІС

Беларусь у святых гербах: Узда

Апостала Пятра мы ўжо сустракалі на гербах беларускіх гарадоў – Барысава і Малечы. А вось апостал Павел прысутнічае пакуль што першы раз. Тое, што два апосталы знайшлі сабе месца на адным гербе, не павінна здзіўляць: і католікі, і праваслаўныя часта іх паказваюць разам. Выява на гербе Узды мае праваслаўны радавод. У горадзе дзве святыні: касцёл Узвышэння Святога Крыжа і царква ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах:– Янаў

Гэтая мясцовасць стала славутай для нас, католікоў, па прычыне трагічнай смерці вялікага місіянера Палесся св. Андрэя Баболі. Менавіта там святар-езуіт пасля жорсткіх катаванняў і здзекаў атрымаў вянец мучаніка за веру. Пошукі на карце мясцовасці Янаў не прывядуць нас да паспяховых вынікаў. Калі будзем пільнымі, знойдзем у Брэсцкай вобласці раённы цэнтр Іванава з насельніцтвам каля 16 тысяч чалавек. Гэта і ёсць ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Ружаны

Сёння ўжо толькі з іроніяй можна слухаць аповеды пра тое, што ў Беларусі быў свой Версаль. Так, яго рэшткі ўражваюць, будзяць уяўленне і прагу ўбачыць увесь ружанскі палацавы комплекс у яго велічы ў часы Льва Сапегі, але адначасова наганяюць сум і трывогу, што засталіся менавіта яны, рэшткі, руіны. Нязнішчаным, некранутым да нашых часоў дайшоў толькі герб Ружанаў. Гэта дастаткова маладая ...

Читать далее »

Святы, якога не спыніла эпілепсія

7 лютага — успамін бласлаўлёнага Папы Пія ІX (1792-1878). Швейцарская папская гвардыя, у якую хацеў уступіць малады Ян Марыа Мастаі Ферэцці, не зрабіла для хлопца выключэння і не прыняла ў свае рады. Такім чынам, магчыма, страціла аднаго са сваіх найбольш вядомых у будучыні афіцэраў. Касцёл для разумнага, выхаванага, з заможнага роду юнака выключэнне зрабіў і, прымаючы ў семінарыю, атрымаў аднаго ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Гродна

Нездарма Уладзімір Караткевіч месцам разгортвання асноўных падзей аднаго з найбольш вядомых сваіх твораў – рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – абраў менавіта гэты горад. Хрыстос у Беларусі мог “прызямліцца” толькі ў Гародні. Менавіта яна як адзін з першых гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі атрымала Магдэбургскае права (у 1391 няпоўнае, а ў 1444 поўнае), мела вялікую колькасць каталіцкіх і праваслаўных храмаў ...

Читать далее »

Альжбета Сэтан — святая, якую не зламала адзінота

У літургічных календарах Касцёл кожнаму бласлаўлёнаму і святому дае характэрнае азначэнне: напрыклад, прэзбітар, папа, доктар Касцёла. Гэта кароткая рэкамендацыя акрэслівае стан, у якім чалавек дасягнуў сваятасці. Шукаючы чарговую постаць для артыкула, я са здзіўленнем пасля імені Альжбета Сэтан убачыў кароткае і лаканічнае слова: удава! Альжбета нарадзілася ў горадзе, які сёння з’яўляецца сусветнай сталіцай бізнесу – у Нью-Ёрку, а гэта значыць, ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Шарашова

Герб Шарашова для звычайнага чалавека мае ў сабе дзве загадкі. Гэта, безумоўна, пытанне пра выяву святога, але таксама і пытанне з яшчэ большай інтрыгай: як на выяву беларускай мясцовасці трапіла пальма? Пальма, якую бачым на гербе Шарашова, не звязана з нейкай адметнасцю гэтай мясцовасці. Жыхары названага мястэчка ні раней, ні сёння не займаліся і не займаюцца вырошчваннем бананаў або іншых ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Браслаў

Адзін з нешматлікіх гербаў “святой” Беларусі, які мае не выяву святога, а адзін з хрысціянскіх сімвалаў – вока Провіду Божага. Сёння ўжо немагчыма даведацца, чым кіраваўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, выбіраючы такі, а не іншы знак для герба аднаму з найстарэйшых паселішчаў Віленскага Ваяводства – Браславу. Магдэбургскае права, якое Браслаў атрымаў у далёкім 1500 годзе, было частковым, няпоўным, можа, менавіта таму ...

Читать далее »

Святы, які пагардзіў палітычнай карэктнасцю

У сённяшнім звар’яцелым свеце ідэя гомасексуалізму ахоплівае чарговыя краіны. У адных ужо рэгіструюць партнёрскія саюзы асобаў аднаго полу, у іншых дазволілі ўсынаўленне. Але свет звар’яцеў не сёння. Пра гэта сведчыць гісторыя Караля Луангі, прадстаўніка чорнага кантынента ў пантэоне каталіцкіх святых. Караль, нараджэнец Уганды, маляўнічай краіны на беразе возера Вікторыя ў Афрыцы. Чалавек знатнага паходжання, кіраўнік свайго племені, з вялікім аўтарытэтам ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Мінск

Май традыцыйна ў касцёле прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. На тэрыторыі сучаснай Беларусі прынамсі некалькі гарадоў маюць выяву Божай Маці ў сваіх гербах. Пачатковая ідэя распавесці пра іх разам у адным апісанні пасля кароткага роздуму падалася мне не самай удалай, бо выявы на гербах адрозніваюцца не толькі сваім зместам, але таксама і паходжаннем. Пачнём са сталіцы. Большасць крыніц падаюць як дату ...

Читать далее »