Архив меток: 100-годдзе аб’яўленняў

Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў у Польшчы выпусцілі новую манету

З 15 верасня 2017 года ў Польшчы ўвайшла ў абарачэнне калекцыйная манета «100-годдзе Фацімскіх аб’яўленняў», паведамляе прэс-бюро Польскага нацыянальнага банка. На рэверсе манеты змешчана карона, якой ўкаранавана фігура Маці Божай Фацімскай і лілея — сімвал чысціні  Дзевы Марыі. На аверсе змешчана выява трох пастушкоў, якім з’явілася Панна Марыя. Таксама на адным баку размешчаны элементы плацежнага сродку: выява арла (зацверджанага для ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый прыняў удзел у святкаванні стагадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай у Шуміліне (+відэа)

Галоўная Імша адбылася ў 12 гадзін 13 мая, яе ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Самі ж урачыстасці, як паведамлялася раней, распачаліся ў Шуміліне днём раней, 12 мая, і працягваліся ўсю ноч. Каб сустрэць пасланніка Папы вернікі на чале з біскупам Алегам Буткевічам выйшлі да галоўнай брамы. Арцыбіскупу ўручылі хлеб, а таксама вельмі цёплыя словы прамовілі да яго ...

Читать далее »

У Шуміліне распачаліся ўрачыстасці з нагоды стагадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай

Сёння, 12 мая, у Санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі дзве пешыя пілігрымкі, адна з Віцебска, другая – з Полацка. Пілігрымкі былі невялікія па колькасці ўдзельнікаў, але атмасфера ў іх была цёплая, як адзначылі самі ўдзельнікі, сямейная. Полацкая пілігрымка аб’яднала прадстаўнікоў трох парафій: полацкай, празароцкай і глыбоцкай. А шостай гадзіне вечара ў касцёле распачалася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...

Читать далее »

Дзве групы пілігрымаў прыйшлі ў Шуміліна

12 мая за гадзіну да пачатку святкавання ўрачыстасцяў 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў Шуміліна пешшу прыйшлі пілігрымкі з Віцебска і Полацка. Перад Санктуарыям пілігрымаў сустрэў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх шчыра прывітаў вернікаў, акрапіў іх святой вадой і запрасіў у святыню на малітву. Урачыстасці ў Шуміліне распачынаюцца а 18 гадзіне. Марына Сінкевіч

Читать далее »

Фотафакт. Віцебскія пілігрымы па дарозе ў Шуміліна

Сёння, 12 мая, а 6-й раніцы з касцёла Святой Барбары ў Віцебску распачалася пешая пілігрымка да Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Шуміліна, дзе ўвечары ўжо распачнуцца ўрачыстасці святкавання 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў. На добры шлях пілігрымаў блаславіў біскуп Алег Буткевіч і група з 10 вернікаў разам з а. Крыштафам Коц’янам OP і кл. Эдуардам Мажаевым вырушыла да Маці Божай. кл. Эдуард ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў маліцца за яго падарожжа ў Фаціму

Папа Францішак папрасіў вернікаў малітоўна падтрымаць яго апостальскую пілігрымку ў Фаціму, якую здзейсніць, “каб даверыць Маці Божай дачасны і вечны лёс чалавецтва і праз Яе заступніцтва маліць аб нябесным благаслаўленні”. З адмысловым заклікам ён звярнуўся падчас агульнай аўдыенцыі 10 мая 2017 года ў Ватыкане. “Прашу ўсіх, як пілігрымаў надзеі і міру, далучыцца да мяне: няхай вашыя рукі ў малітве працягваюць падтрымліваць ...

Читать далее »

Фаціма: пілігрымы вырушылі да марыйнага санктуарыя

Ужо каля 30 тысяч пілігрымаў з усёй Партугаліі вырушылі да марыйнага санктуарыя, каб разам з Папам Францішкам прыняць удзел у святкаванні стагоддзя з дня абʼяўленняў Панны Марыі, паведамляе gosc.pl Па прагнозах епіскапату Партугаліі колькасці пешых пілігрымаў, якія прыйдуць у Фаціму з усёй краіны будзе павялічвацца яшчэ па меншай меры на адну трэць. Пры дарогах, якімі крочаць пілігрымы, арганізавана каля 70 ...

Читать далее »