- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сёстры-кармэліткі запрашаюць дзяўчат на велікапосныя дні цішыні

lady-czlowiek-pustynia [1]Сёстры-кармэліткі Дзіцяці Езуса запрашаюць дзяўчат на велікапосныя дні цішыні «У пустыню з Езусам…» з 6 па 8 сакавіка ў м. Гудагай.

З сабою трэба мець:
— Святое Пісанне;
— зменны абутак;
— спальны мяшок і карымат;
— цёплыя рэчы для «мерзлякоў».

Пачатак у пятніцу каля 21.00.

Аб сваім удзеле абавязкова трэба паведаміць па тэл. +375 29 884 39 67.

Увага! Хто прыязджае цягніком, трэба набыць спраўку, якая дазваляе ўезд на прыгранічную тэрыторыю.

Яўгенія Раткевіч