- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на дні цішыні

rekolekcii [1]Сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні цішыні “Замак майго сэрца”.

Рэкалекцыі пройдуць 23-25 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія).

Тэма рэкалекцый – “Сапраўднае спатканне”.

З сабой трэба мець:

— Святое Пісанне
— зменны абутак
— спальны мяшок і карымат
— цёплыя рэчы пры неабходнасці.

Рэкалекцыі пачнуцца 23 студзеня каля 21.00.

Аб прыездзе неабходна паведаміць па тэлефоне:

+375 29 241 45 91
+375 29 884 39 67

Тым, хто прыязджае цягніком, трэба набыць спраўку, якая дазваляе ўезд на прыгранічную тэрыторыю.

katolik-gomel.by [2]