Сястра Крысціна Скучыя спявае ў мюзікле

scuczia1Сястра Крысціна Скучыя — манахіня, якая стала пераможцам шоу талентаў «Голас Італіі», ад снежня 2015 года выступае ў адным з рымскіх тэатраў у мюзікле «Sister Act». Спектакль пастаўлены па амерыканскай камедыі з Вупі Гольдбэрг «Сястра, дзейнічай!».

Сястра Крысціна, якая належыць да кангрэгацыі сясцёр-уршулянак Святой Сям’і, грае паслушніцу Марыю Роберту, адну з галоўных гераінь фільма і мюзікла, паведамляе gosc.pl.

Спектаклі ставяць у рымскім тэатры Brancaccio.

Прапануем паслухаць адну з песень мюзікла.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня 2014 г. маладая манахіня выйграла тэлевізійнае шоу талентаў «The Voice of Italy» і атрымала прызнанне ва ўсім свеце. Яна заваявала слухачоў сваёй харызмай і здольнасцю неардынарна даносіць Слова Божае.

для друку для друку