Сястра Брыдж Маккенна мае дар аздараўлення. Але зараз не пра гэта…

bridz_makkenaГэтую гісторыю яна распавядала мільён разоў, і на самай справе — гісторыя сястры Брыдж Маккенна OSC заслугоўвае таго, каб яе распавядаць. Лекары папярэджвалі: астатак жыцця яна правядзе ў інваліднай калясцы, але здарыўся цуд: яна цалкам выздаравела. Але гэта толькі адзін эпізод яе незвычайнага духоўнага падарожжа.

У 1971 годзе падчас Эўхарыстыі с. Брыдж пачула голас Хрыста, які даручыў ёй асаблівую місію: прапаведаваць святарам. «»Павінна казаць святарам: Станеш Маёй прыладай», — сказаў мне Езус. Гэта адбылося 24 мая. На працягу пяці-шасці гадзін я перажывала містычны вопыт, экстаз. У духоўны спосаб Бог паказаў мне ўвесь абрад пасвячэння. Я плакала», — успамінае той дзень сястра, быццам гэта было ўчора. Збаўца папярэдзіў пра «крызіс», якія будуць перажываць святары, а таксама аб памяншэнні іх колькасці, распавядае яна. Езус прасіў с. Брыдж служыць святарам, умацоўваючы іх веру.

«Паміж намі адбылася размова: я пыталася Хрыста і атрымлівала канкрэтныя адказы», ​​- працягвае сястра.

Я спытала Госпада:
— Чаму святары такія дрэнныя?
— Што ты хочаш гэтым сказаць? Яны — Мае, а Я даю нешта дрэннае?

З тых часоў сястра Брыдж, паслухмяная закліку Збаўцы, сустрэлася з тысячамі святароў у розных кутках свету. Яна падтрымлівае іх, заахвочвае, папярэджвае і падахвочвае да актыўнай пастырскай дзейнасці і духоўнага росту.

«Езус сказаў мне таксама, што шмат пакліканых ніколі не стануць святарамі, не прынясуць плёну, паколькі не атрымаюць неабходнай падтрымкі з боку блізкіх. Я хачу, каб ты расказвала таксама і сем’ям пра тое, што значыць быць святаром. Вялікае бласлаўленне — выхаваць святара», — распавядае с. Брыдж Маккенна.

Яна мае таксама дар аздараўлення. Аднак перакананая: лечыць Бог, а яе выкарыстоўвае як «інструмент».

Сястра Брыдж кажа, што часам чуе пытанні накшталт: «Ці можаце сказаць, што мяне чакае ў будучыні?», або «Ці стану я біскупам?». «Мяне пра гэта, на жаль, не інфармуюць», — жартуе яна ў такіх выпадках.

Мы жывем у цяжкі час, Касцёл мае шмат праблем і выклікаў, перажывае ўзлёты і падзенні, вернікі губляюць давер да касцельнай іерархіі. «Спадзяемся, што гэта будзе падахвочваць Касцёл звярнуць увагу на фармацыю святароў, якія сапраўды маюць пакліканне, — кажа сястра. — Сёння ўжо «не прэстыжна» быць святаром, святароў нярэдка зневажаюць і прыніжаюць. І гэта добра, бо наша ўзнагарода ў Небе!»

CREDO са спасылкай на Rome Reports

для друку для друку