Сямейны баль пройдзе ў Глыбокім

Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы” арганізуюць сямейны баль.

А баль — гэта не толькі танцы, феерычная атмасфера, новыя знаёмствы, гульні і добры настрой. Баль – гэта яшчэ месца, дзе сужэнцы могуць пабыць разам. На жаль, у сучасным свеце праз хуткі тэмп жыцця на гэта часта не хапае часу. Таму сардэчна запрашаем на наш сямейны баль “Азірніся ў мінулае”! Гэта добрая магчымасць затрымацца на хвілінку і лепш адчуць асалоду ў тым, што мае такую прыгожую назву – сужэнства.

План:
16.00 — Заезд.
17.00 — Урачыстае адкрыццё балю.
Першае аддзяленне.
Фуршэт.
19.00 – Другое аддзяленне.
20.30 – Заканчэнне.

Акрамя таго ўдзельнікаў балю чакаюць цікавыя выступленні, гульні і прыемныя неспадзяванкі.

Баль пройдзе 19 мая ў Гарадскім доме культуры ў г. Глыбокае (вул. Камуністычная, 10).

Жадаючых просім запісвацца по тэлефоне: +375 (29) 899 74 98 – Ірына.

для друку для друку