Сям’я з Беларусі падаравала Папу незвычайны ружанец

Раніцай 10 верасня Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў міжнароднага руху сужанскай духоўнасці «Суполкі Маці Божай» («Équipes Notre Dame»), заснаванага ў Францыі ў 1938 годзе па ініцыятыве а. Анры Каффареля. Сярод прадстаўнікоў руху была і сужанская пара з Беларусі — Угорыч Максім і Аліна.

uGq8WTE4Xhg

Рыхтавацца да сустрэчы са Святым Айцом беларускія сем’і пачаліся яшчэ ў маі. Менавіта тады зусім выпадкова з’явілася ідэя падрыхтаваць для Папы Францішка асаблівы ружанец. Справа ў тым, што ўсяго рух Équipes Notre Dame на Беларусі налічвае 60 сем’яў, а гэта роўна столькі ж колькі пацерак ў ружанцы.

Усім удзельнікам руху было прапанавана падрыхтаваць адну пацерку ад сваёй сям’і ў падарунак Святому Айцу. У выніку атрымалася сабраць ружанец, які складаўся з абсалютна розных пацерак, частка з якіх была зроблена нават уласнымі рукамі. Ружанец загадзя пасвенціў галоўны дарадчык руху — кс. Андрэй Сіповіч.

SWhl9s6GXls

Арганізатары сустрэчы да апошняга не ведалі ці будзе магчымасць падарыць ружанец ўрачыста, таму беларускія сем’і на ўсялякі выпадак прыклалі да падарунку наступны ліст, перакладзены  на іспанскую мову:

«Дарагі Папа,
У гэтым Ружанцы — нашы беларускія сем’і.
Кожная пацерка падрыхтавана асобнай сям’ёй.
Менавіта таму яны ўсе такія розныя.
Мы ўклалі ў гэтым ружанец нашу любоў, просьбы, падзякі і радасць быць каталікамі.
Гэты Ружанец — гэта наша абяцанне маліцца за Вас і ў Вашых інтэнцыях.
Гэты Ружанец — гэта наша запрашэнне для Вас наведаць нашу краіну.
Вялікай радасцю для нас стане, калі ў сваіх малітвах Вы ўспомніце аб нашай краіне і беларускім народзе.
З памяццю ў малітве, Беларусь.»

І як аказалася, ліст гэта быў напісаны недарэмна. Справа ў тым, што па пратаколе правядзення сустрэчы са Святым Айцом дарэнне падарункаў было не прадугледжана, і заставалася спадзявацца толькі на шчаслівы выпадак.

EtVP55yyAt4

Шчыра кажучы, мала хто наогул верыў у тое, што перадаць падарунак пад  час аўдыенцыі ўсё ж такі атрымаецца, але Дух Святы пакіраваў так, што прадстаўнікі з Беларусі апынуліся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Ружанец атрымалася перадаць практычна ў апошні момант сустрэчы, але атрымалася! Застаецца толькі спадзявацца, што Папу Францішку падарунак з Беларусі спадабаўся і ён сапраўды ўспомніць аб нашай краіне ў сваіх малітвах.

Аліна Угорыч

для друку для друку