Сям’я памерлага бацькі 18 дзяцей падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў

Сям’я іспанца Хасэ Марыі Пасціга — бацькі 18 дзяцей, які нядаўна памёр ад раку, падрыхтавала 5 тысяч ружанцаў да цырымоніі развітання, якая адбылася ў Мадрыдзе. Ружанцы з карткамі для малітвы раздавалі ўсім, хто прыйшоў развітацца з Хасэ Марыяй. Пахаванне шматдзетнага бацькі ў Барселоне сабрала каля 4 тыс. чалавек.

Фота сям’і, якая раскладвае ружанцы, набрала больш за 3 тыс. лайкаў у Instagram і больш за тысячу — у Facebook.

Нагадаем, шматдзетная маці Роза Пік да гэтага перажыла ўжо тры пахаванні сваіх дзяцей. Вось як яна апісвала развітанне з дачкой Кармінетай у сваёй кнізе «Як жыць шчасліва з 1,2,3… дзецьмі?»:

— Пахаванне было вельмі эмацыйнае, людзі не змяшчаліся, касцёл у Саррыя быў перапоўнены. Дзеці апранулі строі ў кветачку, якія я так люблю, і трымалі ў руках букецікі. Я таксама апранула каляровую сукенку, бо мы і сумавалі, і цешыліся адначасова: Кармінета пайшла ў неба. Мой сын Хуампі прачытаў вельмі кранальную прамову, якая прымусіла ўсіх расплакацца. Мясцовы айцец Масэн Манэль быў настолькі узрушаны, што сказаў напрыканцы цырымоніі: «Выйдзем жа з касцёла, каб даць сведчанне ўсяму раёну». Людзі дзівіліся супакою, які панаваў навокал: «Як жа гэта магчыма — заставацца такімі спакойнымі, толькі-толькі пахаваўшы старэйшую дачку?» Так, гэта было сведчанне жывой штодзённай веры, якая абуджаецца не толькі ў такія цяжкія моманты, як пахаванне дзяцей або сваякоў. Гэта было сведчанне хрысціянскай сям’і, якая трэці раз перажывала смерць дзіцяці.

katolik-gomel.by

для друку для друку