Святы вечар перад Божым Нараджэннем: тэлеперадача «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча

Запрашаем да прагляду запісу тэлеперадачы «Вечерний Витебск», гасцямі якой сталі біскуп Алег Буткевіч і хор «Гасанна» з парафіі св. Барбары ў Віцебску.

У размове з тэлегледачамі размова ідзе пра заканчэнне Году Міласэрнасці, пра яго адметныя рысы. Узгадаў іерарх і пераклад на беларускую мову кнігі Папы Францішка «Імя Бога -Міласэрнасць».

Закранулі ў размове і пытанні святкавання Божага Нараджэння ў сучасным свеце.
Таксама гледачоў чакала прыемная неспадзяванка —  спеў і ігра на гітары біскупа Алега Буткевіча.

для друку для друку