Святы Пасад рыхтуе стратэгію душпастырства мігрантаў

Вызначэнне агульнай стратэгіі душпастырства мігрантаў і бежанцаў з’яўляецца галоўнай мэтай семінара, арганізаванага ватыканскай Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Форум праходзіць 12-13 чэрвеня за закрытымі дзвярыма ў Рыме. У ім прымаюць удзел біскупы і кіраўнікі камісій па душпастырстве мігрантаў і бежанцаў пры епіскапатах.

Арганізатар сустрэчы – Секцыя па пытаннях мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Семінар упісваецца у яе дзейнасць ў святле Глабальнай дамовы па бяспечнай, упарадкаванай і рэгулярнай міграцыі, заключэнне якой плануецца ў 2018 г. на міжурадавай канферэнцыі ААН.

Мэта форума заключаецца ў тым, каб абмеркаваць душпастырскія выклікі, звязаныя з дапамогай мігрантам, асобам, якія патрабуюць прытулку, бежанцам, ахвярам гандлю людзьмі ў розных частках свету. Удзельнікі семінара будуць працаваць над вызначэннем галоўных элементаў для агульнай душпастырскай стратэгіі, якая затым будзе прадстаўлена ўвазе Папы.

Ватыканскае радыё

для друку для друку