Святы Пасад: рашэнне выдаліць бяздомных – мера бяспекі

Афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду Грэг Бёрк паведаміў, што выдаленне з плошчы св. Пятра і размешчанай побач з ёй тэрыторыі бяздомных, якія да гэтага часу тут начавалі, замежнікаў і італьянцаў, прадыктавана клопатам пра бяспеку і знешні выгляд гэтага месца, а таксама “здаровым сэнсам”. 

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду патлумачыў, што гэтыя людзі могуць вяртацца туды ўначы, аднак, на працягу дня павінны знаходзіцца ў іншых месцах, узяўшы з сабой усе свае рэчы, якія кожны раз могуць прайсці кантроль з боку Ватыканскай жандармерыі і падраздзялення італьянскай паліцыі, якое ахоўвае плошчу св. Пятра.

Пра падрабязнасці аперацыі, праведзенай у мінулыя дні на плошчы і ў яе ваколіцах, Ватыканскаму радыё распавёў камандуючы жандармерыяй Даменіка Джані. Усё гэта робіцца для гарантавання бяспекі і гігіены. Ён падкрэсліў, што насуперак некаторым паведамленнях СМІ, яго людзі не выкарыстоўвалі сілавых метадаў у дачыненні да каго-небудзь. “Мне распавялі, — прызнаўся Джані — што кожны раз, калі была такая неабходнасць, яны дапамагалі гэтым людзям, запрашалі на сняданак і тлумачылі, што робяць і чаму. Яны дзейнічалі ў манеры, тыповай для нас, найлепшым чынам”.

Камандзір жандармерыі нагадаў, што Ватыкан у якасці месца-сімвалу можа стаць мішэнню тэрарыстаў. “У цяперашні час не існуе канкрэтнай пагрозы, але Ватыкан застаецца Ватыканам. Тут ніхто не можа разбіваць лагер: калі знаходзім нейкі мяшок, мы вымушаны аб’явіць трывогу, а часам сумкі тут пакідалі на цэлы дзень”, — патлумачыў рашэнне аб выдаленні бяздомных з плошчы св. Пятра Даменіка Джані.

Ватыканскае радыё

для друку для друку