Святы Айцец заклікаў спыніць пераслед хрысціян

107317259_misir_hiristiyan_olay0__5_Святы Айцец у чарговы раз нагадаў аб праблеме пераследу хрысціян.

6 красавіка звяртаючыся да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана, Папа асаблівым чынам прывітаў дэлегацыю каталіцкага руху “Шалом”, члены якога правялі ў Рыме эстафету салідарнасці, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пераследу вызнаўцаў Хрыста ў свеце.

“Ваш шлях па дарогах закончыўся, але ўсімі павінен працягвацца духоўны шлях гарачай малітвы, канкрэтнага ўдзелу і адчувальнай дапамогі ў ахове і абароне нашых братоў і сясцёр, якія падвяргаюцца пераследу, прымушаюцца да выгнання, забіваюца, толькі за тое, што з’яўляюцца хрысціянамі. Яны – нашы сучасныя мучанікі і іх шмат. Можам сказаць, што іх нават больш, чым у першыя стагоддзі. Прашу, каб міжнародная супольнасць не заставалася нямой і інертнай перад абліччам гэтага непрымальнага злачынства, якое ўяўляе сабой турбуючае парушэнне элементарных правоў чалавека. Прашу, каб міжнародная супольнасць не адварочвала позірку ў іншы бок”, — сказаў Францішак.

Тэма пераследу хрысціян ў прамовах Святога Айца была адной з цэнтральных на працягу ўсяго перыяду Пасхальнага Трыдуума.

Ватыканскае радыё

для друку для друку