Святы Айцец заклікаў падтрымаць бежанцаў

Францішак чарговы раз звярнуў увагу на бядотнае становішча бежанцаў. 21 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ён выказаў падтрымку намаганням на карысць большай адкрытасці для тых, хто пакідае свае краіны, шукаючы лепшай будучыні.

“З нагоды ўчарашняга Сусветнага дня бежанца, які адзначала міжнародная супольнасць, у прошлы панядзелак я пажадаў сустрэцца з прадстаўнікамі бежанцаў, размешчаных у рымскіх парафіях і манаскіх супольнасцях. З нагоды ўчарашняга Дня, я хацеў бы выказаць шчырую падтрымку кампаніі на карысць новага закона аб міграцыі: “Я быў чужынцам. Гуманізм, які робіць дабро”, што карыстаецца афіцыйнай падтрымкай італьянскай “Caritas”, фонду “Migrantes” і іншых каталіцкіх арганізацый”, — сказаў Папа.

19 чэрвеня Францішак сустрэўся з групай бежанцаў, падапечных 38 рымскіх парафій і манаскіх супольнасцяў, якія адгукнуліся на яго заклік ад 6 верасня 2015 г. прыняць уцекачоў у сябе.

Ватыканскае радыё

для друку для друку