Святы Айцец заклікае спыніць хвалю тэрарызму

police“Я выказваю сваю блізкасць да сем’яў загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе. Памолімся разам. Памолімся разам за іх, за памерлых, і папросім Пана, каб навярнуў сэрцы людзей, якія звяртаюцца да насілля, будучы сляпымі ад нянавісці”, — сказаў Папа Францішак 3 ліпеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Ужо 2 ліпеня Пантыфік выказаў сваё “глыбокае засмучанне дзеля бессэнсоўнага гвалту ў дачыненні да нявінных ахвяр у горадзе Дака”. У спачувальнай тэлеграме, якую апублікаваў ад імя Пантыфіка кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, Францішак “асудзіў такія варварскія акты, бо яны зневажаюць Бога і чалавецтва”.

Падчас нападу на адзін з рэстаранаў у сталіцы Бангладэш тэрарысты ўзялі групу закладнікаў. Сярод іх яны забілі 20 чалавек. Спецслужбы ў адказ забілі 6 тэрарыстаў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі