Святы Айцец заклікае да міру ва Украіне

ukraina25 студзеня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра, Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне.

“Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якія працягваюць прыносіць шмат ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Я запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто пакутуе, і аднаўляю сардэчны заклік да спроб аднавіць дыялог і пакласці канец усім ваенным дзеянням”, — сказаў Святы Айцец. Трэба нагадаць, што ў апошнія дні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца аб дзесятках смяротных ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Ватыканскае радыё

для друку для друку