Святы Айцец заклікае аб еднасці паміж хрысціянамі

AFP3860698_ArticoloРаны Хрыста – гэта кошт, заплачаны за тое, каб Касцёл быў заўсёды паяднаны з Ім і Богам, сказаў Gапа Францішак 21 мая 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над евангельскім урыўкам, які прадстаўляе “вялікую малітву Езуса” аб адзінстве Касцёла: “Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне” (Ян 17,20-21).

Вельмі суцяшае тое, што Езус маліўся не толькі за апосталаў, але і за тых, хто паверыць “паводле слова іхняга”. Гэта значыць, што Збаўца маліўся за ўсіх вернікаў і гэта павінна быць для іх крыніцай даверу, падкрэсліў Папа. “Я ўяўляю – гэта толькі вобраз – як Езус стаіць перад Айцом на Нябёсах і моліцца, моліцца за мяне. А што бачыць Айцец? Раны – кошт заплачаны за нас. Езус моліцца за мяне са сваімі ранамі, са сваім прабітым сэрцам і працягне чыніць гэта”, — сказаў Пантыфік.

Дух гэтага свету – гэта дух падзелаў, войнаў, нянавіcці, зайздрасці, які пранікае ў сем’і, манаскія супольнасці, дыяцэзіі, увесь Касцёл. Гаворка ідзе пра вялікую спакусу, наступствам якой з’яўлецца пляткарства, навешванне ярлыкоў, “клеймаванне” асобаў. Езус ведаў пра гэта і таму маліўся аб еднасці вучняў, перш чым развітацца з імі.

“Мы павінны быць адно, як Езус і Айцец. Гэта выклік для ўсіх хрысціян: не пакідаць месца для падзелаў, не дазваляць, каб дух падзелаў, айцец падману, увайшоў у нас. Заўсёды шукаць адзінства. Кожны павінен быць тым, кім ёсць, але спрабаваць жыць у еднасці. Езус цябе прабачыў? Прабач і ты ўсіх”, — заклікаў Францішак і дадаў, што адзінства дасягаецца ў сапраўднай барацьбе.

для друку для друку