Святы Айцец заклапочаны лёсам насельніцтва Сірыі

EPA1968164_ArticoloПантыфік выказаў сваю “глыбокую заклапочанасць” драматычным лёсам грамадзянскага насельніцтва, якое пакутае ад цяжкіх баёў у Сірыі і вымушана ўцякаць, каб пазбегнуць жахаў вайны.

7 лютага ў Ватыкане, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, Францішак пацвердзіў сваё неаднаразова выказанае спадзяванне, што сірыйскі народ адчуе “шчодрую салідарнасць” і неабходную дапамогу міжнароднай супольнасці ў “забеспячэнні выжывання і годнасці”. Ён заклікаў да тэрміновых намаганняў па арганізацыі перамоў паміж бакамі. “Толькі палітычнае рашэнне канфлікту зможа гарантаваць будучыню паяднання і міру ў гэтай любай і шматпакутнай краіне, за якую я запрашаю вас шмат маліцца”, — сказаў Папа, звяртаючыся да вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра.

Ватыканскае радыё

для друку для друку