Святы Айцец устанавіў адпуст для Легіянераў Хрыста

legianery XrystaУ рамках Юбілею Міласэрнасці, які хутка пачнецца ў Касцёле, Папа Францішак устанавіў магчымасць поўнага адпусту для членаў кангрэгацыі Легіянеры Хрыста і апостальскага руху “Regnum Christi”, з нагоды 75-годдзя іх заснавання.

Адпаведны дэкрэт быў выдадзены Апостальскай Пэнітэнцыярыяй у адказ на просьбу генеральнага кіраўніка супольнасцяў “Regnum Christi” і Легіянеры Хрыста айца Эдуарда Раблеса Джыля.

Поўны адпуст можа быць атрыманы імі ва ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, у 2015 г. і ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, у 2016 г. пры ўмове калі з пабожнасцю абновяць абяцанні, які іх злучаюць з рухам і Легіёнам і памоляцца у інтэнцыі вернасці сваіх родных краін хрысціянскаму пакліканню, аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця і ў інтэнцыі абароны сям’і.

Ватыканскае Радыё

 

для друку для друку