Святы Айцец: у Марыі бачым, што пакора – цнота моцных

Напярэдадні ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 15 жніўня, папа Францішак звярнуў увагу вернікаў на ўласцівую Маці Божай цноту пакоры.

З адмысловымі словамі ён звярнуўся праз свой акаўнт у сацыяльнай сетцы “Twitter”. “У Марыі мы бачым, што пакора – гэта не цнота слабых, а моцных, якія не прыніжаюць іншых, каб адчуваць сябе значнымі”, — напісаў Пантыфік.

Цытата, якой падзяліўся Папа, узята з яго Апостальскай адгартацыі “Evangelii gaudium”. У гэтым дакуменце ён падкрэсліваў таксама, што “кожны раз, калі глядзім на Марыю, зноў пачынаем верыць у рэвалюцыйную моц пяшчотнасці і любові”. “Гэта дынаміка справядлівасці і пяшчотнасці, сузірання і выйсця насустрач іншым – усё гэта робіць з Яе касцёльны прыклад для евангелізацыі”, — адзначаў Святы Айцец. 

Ватыканскае радыё

для друку для друку