Святы Айцец распавёў пра “мастацтва цэлебрацыі”

jEz_iswUwU819 лютага Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з пробашчамі парафій Рымскай дыяцэзіі. Спатканне праходзіла за зачыненымі дзвярыма, а галоўнай яго тэмай стала “мастацтва цэлебрацыі”, інфармуе Ватыканскае радыё.

Папа заклікаў святароў абнавіць захапленне прыгажосцю літургіі. Трэба шукаць раўнавагі ў цэлебрацыі: пазбягаць сухога чытання літургічных тэкстаў, але таксама і няхайнасці. Цэлебрацыя з’яўляецца ўваходам у таямніцу і дазваляе іншым увайсці ў яе. Гэтаму, аднак, перашкаджаюць выпадкі, калі святар становіцца “шоўменам”, лічыць Пантыфік.

Літургія павінна заўсёды “ўражваць” вернікаў, але перад гэтым яна павінна “ўражваць” саміх цэлебрантаў, перакананы Святы Айцец. Ён параіў святарам не казаць падчас св. Імшы аб абстрактных рэчах, якія могуць быць цікавыя толькі ім самім. Неабходна адштурхоўвацца ад таго, чым жывуць людзі, ад іх досведу, пакут, цяжкасцяў, і весці іх да пачуцця захаплення.

Фундаментальна, каб гамілія ад пытанняў чалавечага жыцця вяла да новага жыцця, сустрэчы з сакральным, адзначалася падчас ватыканскага спаткання.

для друку для друку