Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі

Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Украіны і Беларусі, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча. Адмысловы зварот ён скіраваў 25 ліпеня на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі”, вітаючы прысутных на галоўнай ватыканскай плошчы вернікаў.

“Асабліва вітаю Вярхоўнага архіепіскапа, епіскапаў, святароў і вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, як і пілігрымаў з Беларусі, якія ўзгадваюць 150-годдзе кананізацыі св. Язафата. Духоўна далучаюся да Боскай Літургіі, якую вы неўзабаве будзеце цэлебраваць у базіліцы св. Пятра, просячы ў Пана для кожнага з вас аб мужнасці хрысціянскага сведчання і дары міру для дарагой украінскай зямлі”, — сказаў Пантыфік.

Архіепіскап Полацкі Язафат Кунцэвіч быў кананізаваны ў 1867 г. папам Піем IX. Сёння яго парэшткі захоўваюцца ў ватыканскай базіліцы св. Пятра.

Ватыканскае радыё

для друку для друку