Святы Айцец правядзе прамы эфір з касманаўтамі

У бліжэйшыя дні Святы Айцец наведае штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) і правядзе сеанс сувязі з экіпажам Міжнароднай касмічнай станцыі. Пра гэта паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Візіт у штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі запланаваны праз тыдзень, 16 кастрычніка ў 9.00 і звязаны са святкаваннем Сусветнага дня харчавання. Францішак ужо наведваў рымскую сядзібу ААН 20 лістапада 2014 г.

У чацвер, 26 кастрычніка ў 17.00 Святы Айцец правядзе прамы эфір з касманаўтамі, якія знаходзяцца з місіяй на Міжнароднай касмічнай станцыі. Аналагічную размову меў 21 мая 2011 г. Бэнэдыкт XVI.

Ватыканскае радыё

для друку для друку