Святы Айцец правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе

Папа Францішак, у Вялікі Чацвер, 13 красавіка 2017 г. , правядзе Імшу Вячэры Пана ў выпраўленчай установе ў Паліна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына, паведаміла 6 красавіка 2017 г. Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца, што падчас Эўхарыстыі, Папа правядзе абрад абмыцця ног, у якім прымуць удзел зняволеныя. Візіт будзе насіць характар строга канфідэнцыйны.

Ужо па традыцыі, Францішак абірае месцам правядзення вячэрняй св. Імшы ў Вялікі Чацвер адмысловыя ўстановы, звязаныя з чалавечымі пакутамі. У мінулыя гады, гэта былі: калонія для непаўнагадовых “Casal del Marmo” і рымская турма “Rebibbia”, цэнтр для няпоўнаспраўных і лагер для бежанцаў і асоб, якія шукаюць прытулку.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку