Святы Айцец пра веру канкрэтных учынкаў

Papa pra post«Хрысціянская рэлігія – канкрэтная. Яна выражаецца ў добрых учынках», — адзначыў Папа Францішак 23 лютага 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

У сваёй гаміліі Пантыфік заўважыў, што многія людзі толькі робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі. Яны шукаюць у прыналежнасці да Касцёла хутчэй прэстыжу, чым нагоды для таго, каб служыць самым бедным, не бяруць на сябе ніякіх абавязкаў.

Каментуючы «евангельскую дыялектыку паміж «казаць» і «рабіць», Папа спаслаўся на словы Езуса, які аблічаў крывадушнасць кніжнікаў і фарысеяў, запрашаючы сваіх вучняў і іншых людзей прытрымлівацца таго, чаму яны вучаць, але не паводзіць сябе так, як яны.

«Пан нас вучыць шляху ўчынкаў», – перакананы Святы Айцец. Не дастаткова называць сябе «вялікімі католікамі», але трэба захоўваюць сябе належным чынам. Пантыфік паставіў у прыклад бацькоў, якія называюць сябе католікамі, але ніколі не маюць часу, каб паразмаўляць, пагуляць са сваімі дзецьмі, або выслухаць іх. «Магчыма нават іх бацькі жывуць у доме састарэлых, але яны заўсёды заняты і не маюць магчымасці, каб наведаць іх і застаўляюць іх пакінутымі», – сказаў Папа. Веравызнанне такіх людзей, гэта «рэлігія словаў». Яны кажуць аб сваёй прыналежнасці да Касцёла, але дзейнічаюць згодна з духам гэтага веку, падкрэсліў Пантыфік.

Францішак назваў спакусай веру без учынкаў. У той жа час ён нагадаў словы прарока Ісая: «Перастаньце чыніць зло, навучыцеся рабіць дабро… Шукайце правасуддзя, дапамагайце прыгнечанаму, абараняйце сірату, заступайцеся за ўдаву». Гэтыя словы, паводле Папы, дэманструюць бясконцую міласэрнасць Бога, які кажа чалавецтву: «Прыходзьце і рассудзім. Калі грахі вашыя будуць, як чырвань, збялеюць як снег».

«Міласэрнасць Пана выходзіць насустрач тым, хто мае адвагу дыскутаваць з Ім, але дыскутаваць аб праўдзе, аб тым, што раблю і чаго не раблю. Быць хрысціянінам азначае рабіць: спаўняць волю Божую», – сказаў Пантыфік і нагадаў, што менавіта аб гэтым Пан спытаецца ў людзей у апошні дзень: спытаецца аб тым, што мы зрабілі для галоднага, прагнучага, зняволенага, чужынца.

Ватыканскае радыё

для друку для друку