Святы Айцец павіншаваў яўрэяў са святам Рош ха-Шана

jaureiПапа Францішак накіраваў свае віншаванні галоўнаму равіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі і ўсёй яўрэйскай супольнасці горада з нагоды свята Рош ха-Шана, які ў 2016 г. прыпадае на 3 і 4 кастрычніка і азнамяноўвае сабой надыход Новага года – 5777 па юдэйскім календары.

Святы Айцец пажадаў, каб Бог “падараваў мір і нястомнае жаданне яго пашыраць”. “Няхай у сваёй бясконцай міласэрнасці дорыць надзею і спакой у нашыя дні і ўзмацняе сардэчныя сяброўскія сувязі паміж намі”, — гаворыцца ў віншавальным звароце Пантыфіка.

Папа адзначыў таксама, што ў думках лучыцца з яўрэйскай супольнасцю ўсяго свету і прагне, каб гэтае свята стала для іх “прадвеснікам шчодрага благаслаўлення”.
Рош ха-Шана адносіцца да аднаго з найбольш важных юдэйскіх святаў. Новы год распачынаецца ў першы дзень месяца цішрэй (прыпадае звычайна на сярэдзіну верасня — пачатак кастрычніка).

Яўрэйскі Новы год святкуецца на працягу двух дзён, якія называюцца “ёом-ха-арыхта” – “адзін доўгі дзень”. У гэты час забараняецца любая праца, акрамя прыгатавання ежы. Вернікі прысвячаюць шмат часу чытанню Торы і спецыяльных малітваў пакаяння, аналізуюць свае ўчынкі і шукаюць прымірэння са сваімі блізкімі і знаёмымі.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку