Святы Айцец павіншаваў Патрыярха Маскоўскага з юбілеем

papa_i_patriarchПапа Францішак скіраваў віншавальнае пасланне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу з нагоды яго 70-годдзя. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы адзначыў Дзень нараджэння 22 лістапада.

“Хачу пераказаць мае найлепшыя пажаданні Вам, майму ўмілаванаму брату ў Хрысце, і запэўніць Вас у маіх гарачых малітвах. Дзякую Пану за тыя ласкі, якімі ён благаславіў Ваша жыццё і Ваша служэнне ў якасці Пастыра Рускай Праваслаўнай Царквы. Я глыбока ўдзячны Вам за Ваш асабісты ўклад у збліжэнне нашых Цэркваў і з асаблівым пачуццем узгадваю нашу гістарычную сустрэчу ў Гаване”, — напісаў Папа.

Пантыфік перадаў Патрыярху Кірылу частку рэліквій св. Францішка Асізскага, у адказ на дар часткі рэліквій св. Серафіма Сароўскага, які нядаўна атрымаў ад яго.  

Ватыканскае радыё

для друку для друку