Святы Айцец паведаміў, дзе хоча быць пахаваным

grotГэта вялікі блок з белага мармуру (саркафаг), на якім яшчэ няма надпісу.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі пракаментаваў гэтую навіну так: «Гэта не складае ніякай таямніцы».

— Неабходна прадбачыць у Ватыканскіх гротах месцы для пахаванняў на наступныя гады, — сказаў кс. Ламбардзі. — Гэта апошняя вольная капліца.

Сам Папа Францішак хоча быць пахаваным у тым жа месцы, дзе раней стаяла труна Яна ХХІІІ, а затым — Яна Паўла II. Гэтую інфармацыю падаў арцыпрэзбітэр ватыканскай базілікі кардынал Анджэла Камастры.

Пантыфік пра гэта казаў яму двойчы, калі наведваў гроты ватыканскай базілікі. «У першы раз гэта было падобна на жарт, аднак у другі раз ён сказаў ужо цалкам сур’ёзна», — адзначыў папскі вікарый для Ватыкана.

Словы кардынала Камастры прыводзіць італьянскі ватыканіст Карла дзі Чыкко, да нядаўняга часу — намеснік галоўнага рэдактара «L’Osservatore Romano», у сувязі з «сенсацыяй», якую выклікала з’яўленне пустога саркафага ў сутарэннях ватыканскай базілікі. Яго ўжо празвалі «труной Францішка». Таму дзі Чыкко развейвае тыя здагадкі паведамляючы, што Папа Бергольё аддае перавагу быць пахаваным у іншым месцы.

Па матэрыялах CREDO са спасылкай на Deon.pl

для друку для друку