Святы Айцец: Папа мае патрэбу ў меркаванні жанчын

AFP2481926_ArticoloСяброўства з жанчынай – гэта не грэх, падкрэсліў папа Францішак размаўляючы з журналістамі падчас свайго пералёту з Мексікі ў Італію, 19 лютага і адказваючы на пытанне аб сяброўстве і прыватнай перапісцы св. Яна Паўла ІІ з амерыканскім філосафам польскага паходжання Аннай Тымянецкай.

“Мужчына, які няздольны мець добрыя адносіны з жанчынай, з’яўляецца чалавекам, якому чагосьці не хапае”, — сказаў Пантыфік.

“Сяброўства з жанчынай – гэта не грэх. Любоўныя адносіны з жанчынай, якая не з’яўляецца тваёй жонкай – вось гэта грэх. Папа – мужчына. Ён мае патрэбу ў меркаванні жанчын. А таксама Папа мае сэрца, здольнае мець здаровае, святое сяброўства з жанчынай”, — дадаў Францішак.

Ватыканскае радыё

для друку для друку