Святы Айцец: палітыка – самая высокая форма любові

aA8KXQdyhuQУдзел у палітыцы можа стаць для католіка сапраўдным шляхам да святасці, сказаў папа Францішак 30 красавіка падчас аўдыенцыі для членаў Супольнасці хрысціянскага жыцця, італьянскай каталіцкай арганізацыі, якая прапагандуе духоўнасць св. Ігнацыя Лаёлы.

У сустрэчы з Пантыфікам у Ватыкане прынялі ўдзел каля 5 тыс. асоб. Папа адказаў на некалькі пытанняў маладых удзельнікаў асацыяцыі.

Адно з іх тычылася адносін католіка да палітычнага жыцця. Папа выказаўся супраць стварэння нейкай “каталіцкай партыі”, таму што яна не будзе мець здольнасці аб’яднаць усіх. Адначасова ён нагадаў, што палітыка – гэта адна з самых высокіх форм любові, таму што яе мэта – клопат аб супольным дабры.

У сённяшнім карумпаваным свеце займацца палітыкай складана, тым не менш, яна можа стаць сапраўдным шляхам да святасці, лічыць Пантыфік. У гэтым кантэксце ён паставіў у прыклад двух еўрапейскіх дзяржаўных дзеячаў пасляваеннага часу: Альчыда Дэ Гаспары і Роберта Шумана, якія з’яўляюцца кандыдатамі да беатыфікацыі.

Папа таксама падкрэсліў, што ўдзел у палітыцы, гэта свайго роду мучаніцтва, бо патрабуе штодзённай вернасці ідэалу супольнага дабра і нясення цяжкага крыжа, звязанага з паразамі і грахамі. “Складана рабіць дабро сярод грамадства і не запэцкаць рукі ці сэрца: таму ідзі, каб папрасіць прабачэння, прасі прабачэння і працягвай працаваць”, — заклікаў Пантыфік.

Папа нагадаў, што дзеці, пажылыя людзі і моладзь сёння выкідаюцца на ўзбочыну сацыяльнага жыцця, прыносяцца ў ахвяру бажку, імя якога – грошы. За гэтым католікі не могуць “назіраць з балкона”. Яны павінны вырашаць гэту праблемы сваім удзелам у палітычным жыцці, перакананы Францішак.

Ватыканскае радыё

для друку для друку