Святы Айцец пакінуў Філіпіны: спеў на развітанне і тэлеграма для беларусаў

papaКароткая развітальная цырымонія, выдатная сонечнае надвор’е на аэрадроме Villamor Air Base ў Маніле — гэта апошнія моманты VII замежнай Апостальскай пілігрымкі Папы Францішка, паведамляе партал CREDO.

Эўхарыстыю ён адслужыў раніцай у капліцы нунцыятуры (для нас гэта было ноччу), а ў 9.00 па мясцовым часе выехаў папамабілем у аэрапорт. На вуліцах Манілы яго віталі шматлікія вернікі, і Пантыфік вітаў іх жэстамі і не раз спыняў аўто, каб пацалаваць якое дзіця. Каментатары дзівіліся яго энергічнасці і сілам. Вуліцы былі ўпрыгожаны папскімі і дзяржаўнымі сцягамі, а таксама транспарантамі для Францішка.

У аэрапорце Святога Айца прывітаў кіраўнік дзяржавы Бянігна Аквіна ІІІ. Прысутныя там вернікі праспявалі «Папа Францішак, мы цябе любім». Група з 440 пакінутых дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай розных дабрачынных арганізацый, прыгатавала спецыяльны спеў для развітання з Папам Рымскім. Развітаўшыся з кіраўніком дзяржавы, біскупамі і паслом Аргенціны на Філіпінах, Папа ўвайшоў у самалёт.

У Твітэры ужо размешчана пасланне Папы з падзякай за гасціннасць і просьбай маліцца за яго. Філіпінцы ўжо выканалі яго просьбу, прачытаўшы «Ойча наш» і «Вітай Марыя» на аэрадроме ў інтэнцыі яго шчаслівага пералёту.

Традыцыйна, падчас палёту над тэрыторыямі розных краін (на гэты раз гэта Кітай, Манголія, Расія, Беларусь, Польшча, Чэхія, Славакія, Аўстрыя, Славенія), з папскага самалёта рассылаюць віншавальныя тэлеграмы для кіраўнікоў гэтых дзяржаў.

169403767FO006_Pope_FrancesСвяты Айцец скіраваў тэлеграму і для беларусаў:

“Я пасылаю сардэчныя прывітанні Вашай Эксцэленцыі, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Запэўніваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту”.

 

 

для друку для друку