Святы Айцец нечакана патэлефанаваў маці паралізаванага мужчыны

Папа Францішак у нядзелю, 11 лютага, вырашыў патэлефанаваць прыёмнай маці непаўнаспраўнага чалавека, які ад нараджэння прыкаваны да ложка паралічам, паведамляе gosc.pl.

Люцыяна Галлус на Сардзініі апякуецца 28-гадовым маладым чалавекам, якога пакінула біялагічная маці, калі яму было сем месяцаў. Матэі Монтэ пакутуе на прагрэсіўны параліч. Змучаная жанчына, нягледзячы на ​​ўсё змагаецца за годнае жыццё прыёмнага сына, нядаўна звярнулася са старонак мясцовай прэсы з просьбай аб фінансавай дапамозе на набыццё артапедычнага ложку з супрацьпролежневым матрацам. Заклік быў пачуты: адно з дабрачынных таварыстваў вырашыла пакрыць усю суму.

Калі ў нядзелю 11 лютага, у Сусветны дзень хворага, у 8.55 Люцыяна ўзяла тэлефон і пачула словы «Гэта Папа Францішак», то аж прысела ад нечаканасці. Размова доўжылася каля 10 хвілін. [Папа] «сказаў мне, што моліцца за мяне, і падзякаваў, што я прыняла гэтага дзіцяці, гэтага «сына ўзлюбленага»(…) Ён напоўніў маё сэрца надзеяй і супакоем. «Матэі табе даручаны нездарма. Гасподзь ахвяраваў яго табе як дар», сказаў мне Святы Айцец», — распавядае Люцыяна Галлус.

«Я сказала Папу, што вельмі шмат такіх, як Матэа, і з-за ўразання выдаткаў на службу здароўя на Сардзініі яны маюць сур’ёзныя цяжкасці і несправядлівасці. Нельга эканоміць на хворых, старых, патрабуючых, якія нічога не мелі ў жыцці! Што яшчэ ў іх хочуць забраць?»- пытаецца жанчына.

Матэі і Люцыяну ў Ватыкане ведаюць, таму што іх некалькі разоў прымалі на аўдыенцыях Папы св. Ян Павел II і Бэнедыкт XVI.

для друку для друку