Святы Айцец наведае краіны Балтыі

Прымаючы запрашэнне адпаведных дзяржаўных уладаў і мясцовых біскупаў, 22-25 верасня 2018 г. Папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі.

У Літве Пантыфік наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Пакуль невядомы дэталі падарожжа, праграма якога будзе апублікавана пазней, паведаміў 9 сакавіка 2018 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Візіт у балтыйскія краіны стане для Папы Францішка ўжо 23-м падарожжам за межы Італіі. Апошнім Пантыфікам, які наведваў Літву, Латвію і Эстонію, быў св. Ян Павел ІІ. Яго падарожжа праходзіла 4-10 верасня 1993 г.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку