Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле

terakt_StambulПантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі.

“Мінулай ноччу ў Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяраў, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру”, — сказаў Францішак 29 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

У Стамбуле, у аэрапорце Атацюрка, вечарам 28 чэрвеня 2016 г. быў здзейснены тэракт. У выніку трох выбухаў, учыненых тэрарыстамі-смяротнікамі, загінулі больш за 30 чалавек, дзесяткі атрымалі раненні. Аэрапорт быў часова зачынены для адпраўкі і прыёму самалётаў. Сярод магчымых арганізатараў нападу называюць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку