- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Святы Айцец і немаўля — хіт інтэрнэту

papa_nemaulia [1]У Сеціве хапае «салодкіх» ролікаў з дзецьмі і жывёламі ў галоўнай ролі. Аднак калі да гэтай тэмы далучаецца тэма Папы Францішка, то матэрыял імгненна становіцца хітом. Вось некалькі секунд Папы, які трымае немаўля.

Відэазапіс зроблены ў сераду, 13 студзеня, пасля агульнай аўдыенцыі, падчас якой Папа параўнаў пяшчоту Бога з пяшчотай маці, якая прытуляе сваё дзіця.

“Пан “міласэрны”: гэта слова выклікае стаўленне пяшчотнага клопату, як у выпадку маці адносна дзіця. На самой справе, яўрэйскае слова, выкарыстанае ў Бібліі, прыводзіць нас да думкі аб нечым унутраным, а таксама аб улонні маці. Таму, яно прапануе вобраз Бога неабыякавага, Які паказвае нам свае пачуцці, як маці, калі бярэ на рукі сваё дзіця, жадаючы толькі любіць яго, абараняць, дапамагаць, гатовая даць яму ўсё, нават саму сябе. Гэты выдатны вобраз навейвае гэты тэрмін. Таму, гэта любоў, якая можа быць апісана, у добрым сэнсе, як кранаючая да глыбіні”, — сказаў Святы Айцец.

Паводле deon.pl [2]