Святы Айцец да моладзі: гуляйце ў камандзе Хрыста

molodez“Сябры! Сяброўства з’яўляецца адным з найвялікшых дароў, што чалавек, малады чалавек можа мець і можа прапанаваць. Гэта праўда! Як цяжка жыць без сяброў!”, — заўважыў Францішак у сваёй непрачытанай, але ўручанай маладым парагвайцам прамове. Ён спаткаўся з моладдзю 12 ліпеня на бульвары Костанэра ля ракі Парагвай у Асунсьён.

Пантыфік спаслаўся на словы Хрыста: “Я ж назваў вас сябрамі, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам” (Ян 15, 15). “Адна з самых вялікіх таямніц хрысціянства ляжыць у сяброўстве з Езусам.(…) Сябры разумеюць, суправаджаюць і абараняюць адно аднаго. Так паступае Пан у адносінах да нас, робіць нас усёдаравальнымі”.

Папа спаслаўся на духоўныя практыкаванні св. Ігнацыя Лаёлы, які кажа пра дзве каманды – Хрыста і д’ябла. Гэты апошні, для здабывання сабе гульцоў, абяцае тым, хто з ім згуляе, багацце, гонар, пахвалу, уладу, славу; усе будуць іх абагаўляць. З іншага боку св. Ігнацыя, паказвае ход гульні Езуса, не як нешта фантастычнае.

Езус не ставіць перад намі жыцця зорак, знакамітасцяў, але, наадварот, кажа нам, што гульня з Ім – гэта запрашэнне да пакоры, любові, служэння іншым. Езус не падманвае, але адносіцца да нас сур’ёзна. “Сябры, д’ябал – гэта “гандляр ілюзіямі”, абяцае, але не дае нічога, ніколі не выканае таго, аб чым кажа”, — падкрэсліў Святы Айцец.

“У нас ёсьць Езус”, — сказаў Папа і назваў Яго “Трэнерам”, які кажа сваім гульцам: благаславёныя ўбогія духам, засмучаныя, лагодныя, галодныя і прагнучыя справядлівасці, міласэрныя, чыстыя сэрцам, міратворцы, каго пераследуюць за справядлівасць. І Езус гаворыць нам: радуйцеся з гэтага ўсяго (пар. Мц 5, 1-12). “Чаму? Таму што Ён ня падманвае нас. Паказвае нам шлях, які ёсць жыццём, і які ёсць праўдай”, — дадаў Пантыфік.

Францішак адзначыў, што рэцэпт шчасця паводле Хрыста, гэта быццё пяшчотным, умеючым плакаць з тымі, хто плача, быццё побач з засмучаным. “Той, хто не ўмее плакаць, не ўмее таксама смяяцца і, тым больш, не ўмее жыць”, — падкрэсліў ён.

Папа назваў шчаслівымі тых, хто працуе, каб быць больш міласэрным, церпялівым, прабачаць, знаходзіць новыя магчымасці. “Мы ўсе робім памылкі, тысячы. Таму, шчаслівыя тыя, хто ў стане дапамагаць іншым, калі тыя робяць памылкі, робяць няправільна; хто застаецца сапраўдным сябрам і ад нікога не адмаўляецца. Гэта яны чыстыя сэрцам – тыя, хто можа бачыць далей кончыка свайго носа і пераадольваць цяжкасці. Шчаслівыя тыя, хто бачыць, перш за ўсё, добрае ў іншых”, — заключыў Святы Айцец.

Францішак заклікаў маладых людзей выходзіць на “поле” гэтага свету і выйграваць сяброў для Езуса, “заражаць” сяброўствам Хрыста ва ўсім свеце, на працы, у школе, праз “WhatsApp”, “Facebook” або “Twitter”; і рабіць гэта не прадаючы ілюзій, але будучы носьбітамі Божага шчасця і прабачэння.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку