Святы Айцец чацвёрты ў рэйтынгу “Forbes”

Papa-FranciscoФранцішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам “Forbes”, ён апынуўся на чацвёртым месцы і, такім чынам, захаваў пазіцыю, якую займаў у рэйтынгу ў 2013 і 2014 гг.

Папа апярэдзіў, сярод іншых, старшыню КНР Сі Цзіньпіна, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, былога кіраўніка “Microsoft” Біла Гейтса і кіраўніка “Google” Лары Пэйджа. На першым месцы – Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, на другім – Канцлер ФРГ Ангела Меркель, на трэцім – Прэзідэнт ЗША Барак Абама.

На думку аўтараў рэйтынгу, Францішак – “духоўны лідэр адной шостай часткі насельніцтва свету – 1,2 млрд душ” – абраў за сваю місію змену “кансерватыўнага вобразу Каталіцкага Касцёла”.

“Першы езуіт і лацінаамерыканскі Біскуп Рыма прапагандуе спачуванне да бедных і большую ролю жанчын”, — мяркуе “Forbes”.

Штогадовы спіс самых уплывовых фігур у свеце сёлета ўключае ў сябе 73 прозвішчы.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку