Святы Айцец: без жанчын няма гармоніі ў свеце

Без жанчын няма гармоніі ў свеце, заўважыў Папа Францішак 9 лютага 2017 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, спасылаючыся на літургічнае чытанне з Кнігі Быцця (Быц 2,18-25), якое апісвае стварэнне жанчыны.

Паводле яго, калі гаворка ідзе пра жанчын, вельмі часта ўвага звяртаецца на іх абавязкі. У той жа час, пакліканне жанчын у тым, каб несці багацце, якога мужчына не мае: жанчына нясе ў свет гармонію, пяшчоту, любоў, і робіць свет цудоўным. Пантыфік таксама адзначыў, што эксплуатацыя жанчын з’яўляецца цяжкім злачынствам, бо разбурае гармонію, якой Бог жадае ў свеце.

“Жанчына – гэта гармонія, паэзія, прыгажосць. Без яе свет не быў бы такім прыгожым, не меў бы гармоніі. Я люблю думаць – і гэта вельмі асабіста – што Бог стварыў жанчыну, каб мы ўсе мелі маці”, — завяршыў сваю гамілію Святы Айцец.

Ватыканскае радыё

для друку для друку