Святы Айцец адказвае на пытанне дзіцяці: Чаму Бог не перамог д’ябла?

list do papiezaЗ кнігі «Дзеці пішуць лісты Папу».

Дарагі Папа Францішак,
Калі Бог нас так моцна любіць і не хоча, каб мы пакутавалі, то чаму Ён не перамог д’ябла?

Алехандра, 9 гадоў, Перу

Дарагая Алехандра,

Бог перамог д’ябла, здзейсніў гэта на крыжы. Д’ябал прайграў. Бог зрабіў гэта па-свойму. Ведаеш, якія ёсць змеі? Яны маюць вельмі доўгі хвост, а калі іх забіць, яны і далей яшчэ некаторы час ім варушаць. Тое, што адбылося з д’яблам, нагадвае тое, што адбываецца з вялікімі і страшнымі змеямі, калі іх пераадолець і забіць: іх доўгі хвост працягвае рухацца і нават можа нанесці шкоду. Гэта можна ўбачыць у маленькіх яшчарак, калі яны губляюць хвост: хоць ён адпадае ад цела, то яшчэ тузаецца. Паміраючы, Езус перамог смерць. Д’ябал прайграў — не забывай пра гэта! Ён як змей ці небяспечны дыназаўр, які яшчэ некаторы час размахвае хвастом, хоць ужо мёртвы.

Ці інакш: д’ябал — як звязаны сабака, які брэша і рыкае. Але калі да яго не падыходзіць, то ён не ўкусіць.

Папа Францішак

Па матэрыялах deon.pl

для друку для друку