Святы Айцец абмые ногі зняволеным у Вялікі Чацвер

turmaУ Вялікі Чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме “Рэбібія”.

Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя – як мужчыны, так і жанчыны.

Дванаццаці з іх Францішак абмые ногі, згодна з абрадам уласцівым гэтай літургіі.

Традыцыю цэлебрацыі Святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці прытулкаў для бедных і выкінутых на ўзбочыную сацыяльнага жыцця, папа Францішак прынёс са свайго душпастрыскага досведу служэння ў якасці арцыбіскупа Буэнас-Айрэса.

У папярэднія два гады свайго пантыфікату ён цэлебраваў гэту літургію ў рымскай калоніі для непаўналетніх “Casal del Marmo” і ў сацыяльным цэнтры “Santa Maria della Provvidenza”, у якім пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылыя.

Францішак стане трэццім Папам, які наведае рымскую турму “Рэбібія”. У 1983 г. тут быў св. Ян Павел ІІ, а ў 2011 г. Бэнэдыкт XVI.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку