Святому Айцу ўручаць Кнігу спраў міласэрнасці

kniga milaserdnasciНаведванне хворых у шпіталях, арганізацыя матэрыяльнай дапамогі для бедных, панаванне над сабой у заторы па дарозе на працу, гатоўнасць прыняцця пілігрымаў – гэта толькі некаторыя напрыклады запісаў у Кнізе спраў міласэрнасці, якую фарміруюць “Маладыя місіянеры міласэрнасці”, каб уручыць яе Папу ў ліпені падчас Сусветных дзён моладзі ў Кракаве.

Праекту быў дадзены старт у дзень адкрыцця Юбілейнага Года Міласэрнасці. Тады і пачалося збіранне сведчанняў.

“У нас ёсць канкрэтная мэта – паказаць, што справы міласэрнасці, гэта часта простыя, паўсядзённыя жэсты, якія знаходзяцца на адлегласці выцягнутай рукі. Мы хочам данесці гэту ідэю як мага большай колькасці людзей, каб сабраць як мага больш сведчанняў і перадаць іх з гонарам Францішку падчас Сусветных дзён моладзі”, — заявілі арганізатары.

“Маладыя місіянеры міласэрнасці” (mmm.krakow2016.com) – гэта ініцыятыва, накіраваная ў асноўным да маладых людзей, у супольнасцях, душпастырствах, школьных групах, коле сяброў. Але Праект адкрыты для ўсіх, каму блізкая ідэі міласэрнасці. Да ўдзелу запрашаюцца таксама дарослыя – “маладыя і міласэрныя духам”.

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве 26-31 ліпеня 2016 г. На галоўных мерапрыемствах форуму арганізатары чакаюць да 2,5 млн. пілігрымаў. У Польшчу ў гэтыя дні прыбудзе папа Францішак.

Цікава, што Сусветныя дні моладзі ў трэці раз супадуць з Юбілейным Годам у Каталіцкім Касцёле. У 1984 г. форум праходзіў у рамках Юбілею Адкуплення, а ў 2000 г. – Вялікага Юбілею Хрысціянства.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку