Святога Язафата Кунцэвіча ўшанавалі ў Канстанцінаве

kanstantsinava4126 верасня 2015 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Святы Язафат, апякун парафіі, сабраў на малітве шматлікіх вернікаў, у тым ліку з навакольных касцёлаў.

Урачыстую святую Імшу цэлебраваў кс. Віктар Місевіч разам са святарамі, прыбыўшымі на свята.

Гамілію прамовіў кс. Павел Самсонаў з Дунілавіч. Святар зазначыў, што стабільнасць — гэта добрая справа. “Кожны раз глядзім на гэтую постаць і захапляемся мужнасцю. Кунцэвіч паказаў нам магчымасць, каб мы  былі адданымі Хрысту. Нам патрэбна засяродзіцца і паглядзець на сваю веру і жыццё”, — заклікаў кс. Павел – “Павінны захоўваць традыцыі, ушаноўваць святых, не здраджваць веру. Нам не трэба на кагосьці спадзявацца, што зменіцца штосьці ў жыцці. Мы павінны ўмацоўваць веру і перадаваць традыцыі, быць удзячнымі тым людзям, якія аддалі жыццё і пралілі кроў за веру”.

kanstantsinava18

Святы Язафат з’яўляецца прыкладам умілавання Касцёла і захавання яго адзінства. Часта ў сваім жыцці святы паўтараў, што прагне памерці за еднасць Касцёла, за Апостальскую Сталіцу і ўмілаванне Святога Айца.

У часе св. Імшы да Эўхарыстычнага стала былі прынесены дары: Крыж, як знак цярпення і збаўлення, Біблія — кніга мудрасці, чырвоная тканіна, якая прыпамінае  аб тым, што св. Язафат, прыняў мучаніцкую смерць і ахвяраваў сваё жыццё за адзінства Касцёла.

kanstantsinava20

Варта адзначыць, што парафіяне падрыхтаваліся да адпустовай урачыстасці праз споведзь, вялікія чэргі да якой былі перад урачыстасцю. Шмат працы і старанняў уклалі ва ўпрыгожванне святыні кветкамі, каб такім чынам ушанаваць свайго апекуна.

На заканчэння святкавання адбылося ўшанаванне рэліквій святога.

kanstantsinava39

Узгаданы Мучанік з’яўляецца галоўным апекуном Віцебскай дыяцэзіі.

Святы Язафат Кунцэвіч — маліся за нас!

Алёна Фянько, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку