- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Святочная сустрэча «Андрэйкі» адбылася ў Лынтупах

[1]Набліжаючыся Адвэнт і парафіяльны адпуст у гонар Св. Андрэя Апостала сталі падставай для таго, каб у сераду, 29 лістапада ў парафіяльным араторыўме ў Лынтупах адбылася святочная сустрэча «Андрэйкі».

У забавах прынялі ўдзел 70 маленькіх вернікаў з Лынтуп і Палесся. Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе кожны мог пачаставацца цукеркамі і пячэннем.

Сустрэча прайшла ў вельмі радаснай атмасферы.