«Святло Раства» на саборы ў Сіднэі

article-252792Найстарэйшы катэдральны сабор Аўстраліі праславіўся сваімі светлавымі інсталяцыямі, якія арганізоўваюцца на Каляды, паведамляе credo-ua.org.

 Фасад святыні ў вячэрні час ператвараецца на спецыфічны экран, на які праецыююцца малюнкі каляднай, хрысціянскай тэматыкі ці проста маляўнічае «афармленне» старой каменнай пабудовы.

Прыгажосць можна ўбачыць пачынаючы з 9 снежня да самых Калядаў, па вечарах, пасля 19.30, разам з выступам катэдральнага хору. Запрашаюць на гэтыя выступы таксама і мясцовых спевакоў-знакамітасцяў і знакамітыя аркестры. Светлавое шоу працягваецца да поўначы. Каталіцкая архідыяцэзія Сіднэя мае некалькіх партнёраў у ажыццяўленні гэтага праекта, у прыватнасці — Аўстралійскі каталіцкі ўніверсітэт. Мастацкі дырэктар шоў — Джайлс Уэстлі. Афіцыйны «пуск каляднага святла» здзейсніў арцыбіскуп Сіднейскі Энтані Фішэр, асабіста націснуўшы выключальнік.

Вялікую падборку малюнкаў  светлавога шоў можна паглядзець па гэтай спасылцы.281226-6853d8fc

article-2527926

для друку для друку