Святары з Паўднёвай Карэі змогуць праводзіць набажэнствы ў КНДР

COREA_-_1207_-_PretiПаводле справаздачы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Паўднёвай Карэі аб візіце ў Паўночную Карэю, дэлегацыя паўднёвакарэйскіх святароў будзе рэгулярна наведваць Пхеньян для правядзення каталіцкіх святаў і наладжвання пастаянных кантактаў з Каталіцкай асацыяцыі Паўночнай Карэі. Імшы будуць адпраўляцца ў саборы Чханчхун ў Пхеньяне, адзіным каталіцкім храме краіны.

Канстытуцыя Паўночнай Карэі гарантуе свабоду веравызнання, але фактычна адзіным дазволеным ў краіне культам з’яўляецца культ асобы лідараў краіны («бацькі дзяржавы» Кім Ір Сена і яго сына Кім Чэн Іра), а вернікі ўсіх рэлігій падвяргаюцца пакаранню, аж да расстрэлу, за праяву «рэлігійных» паводзін.

У сталіцы Паўночнай Карэі існуе чатыры царквы, дзве пратэстанцкія, адна праваслаўная і адна каталіцкая, але лічыцца, што яны з’яўляюцца часткай «фасада», створанага для турыстаў. У краіне няма ніводнага каталіцкага ці пратэстанцкага святара або будысцкага манаха. У 2006 годзе былі высвечаныя два паўночнакарэйскія праваслаўныя святары.

Па сцвярджэннях Каталіцкай асацыяцыі Паўночнай Карэі, лік яе падпісчыкаў налічвае 3000 чалавек, аднак паводле ацэнак незалежных крыніц іх лік складае толькі 800 чалавек. У асноўным гэта пажылыя людзі, хрышчоныя яшчэ да вайны ў Карэі. Па асаблівых святах, напрыклад на Каляды, вернікам дазваляецца абмяняцца віншаваннямі з «мірам», але не больш за тое.

krynica.info

для друку для друку