Святары Шчучынскага дэканату сустрэліся ў Шчучыне

szczuczyn_dekanat37 студзеня 2016 года адбылося чарговае спатканне святароў Шчучынскага дэканату ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне.

Ужо добрай традыцыяй стала частыя і сумесныя пасяджэнні святароў, якія хочуць не толькі запланаваць важныя падзеі, якія будуць адбывацца ў парафіях дэканату, што таксама важна, але, перш за ўсё, яны з’яўляюцца добрай магчымасцю для інтэграцыі, а таксама каб разгледзець розныя агульныя цікавыя тэмы і падзяліцца сваім вопытам душпастырскай дзейнасці.

Цэнтральным пунктам сустрэчы стала агульная малітва, пасля якой кс. Алег Пятрашка (пробашч парафіі ў Лацку і сакратар дэканату) прамовіў канферэнцыю на тэму «Маё пакліканне і пакліканне св. Пятра», у якой звярнуў увагу, што ў святарскім жыцці можам быць падобнымі да св. Пятра, які часам не столькі сам ходзіць за Хрыстом, але колькі жадае «цягнуць» Хрыста за сабой, усталяваўшы яму задачу або жаданне, якое павінен споўніць у яго жыцці. Іншымі словамі — шукае «камфортнага» ці «свайго» Хрыста.

szczuczyn_dekanat7

У дадатак да малітоўнай часткі, вядома, быў і адпачынак. За супольнай гарбатай і кавай разважалі над цікавымі сітуацыямі.

а. Віталь Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку